Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ"

Дата: 19 января в 08:33, Обновлено 19 января в 08:40

                                       Изображение

       Асаблiвую ўвагу   ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы  сад №5  г. Быхава» педагогі надзяляюць  далучэнню дзяцей да роднай мовы. Мэта навучання  беларускай мове - выхаванне ў дзяцей любвi i павагi да роднага слова, развiццё моўнай здольнасцi дзяцей. Кожны чацвер ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзiць беларускамоўны дзень. Да дзяцей завiтаюць  казачныя  персанажы: - вясёлы Бульбашык, Бусел і іншыя, якiя    вывучаюць гуляць у вясёлыя гульні,  адчуць  прыгажосць роднай мовы, зацiкавiцца ей.

                                ВЫВУЧАЕМ РОДНУЮ МОВУ

     Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы.
     Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.
     Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі.
    Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска-рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.
     Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.