Вы ведаеце, што ў Беларусі шмат розных рэк. Галоўныя рэкі Беларусі: Дняпро, Прыпяцъ, Бярэзіна, Сож, Неман, Заходняя Дзвіна. Менавіта на ix берагах першапачаткова сяліліся нашы продкі. У час падарожжаў па рэках на лодках i караблях людзі абменьваліся рознымі рэчамі i прадуктамі харчавання. Большасць гарадоў пабудаваны на берагах рэк i азёр.
Ёсць сярод нашых рэк адна незвычайная. Гэта рака Няміга. У старажытным Мінску яна з'яўлялася ракой-вуліцай, па якой плавалі на чаўнах тагачасныя гарадскія жыхары. Раней Няміга была прыгожая, а потым звузілася i змялела. Сёння яна цячэ у падземнай трубе пад вуліцай Няміга, што ў Мінску.
Рака Заходняя Дзвіна, якая працякае праз самы старажытны горад Беларусі — Полацк.
Калі рэкі — гэта блакітныя шляхі Белаpyci, то азёры людзі ласкава называюць яе «блакітнымі вачыма». Самыя вялікія азёры — Нарач, Чорнае, Асвейскае, Браслаўскія, Свіцязь. Амаль кожнае возера хавае мноства таямніц i загадак. Вось што расказвае паданне пра возера Свіцязь, што на Гродзеншчыне. У даўніну з блакітных свіцязянскіх хваль чуўся людскі плач. Каб даведацца, хто так жаласна плача, рыбакі закінулі ў ваду сетку. Калі пачалі цягнуць яе ў лодку, з вады паказалася прыгожая дзяўчына з распушчанымі косамі «Ведайце, — сказала яна, — што возера заўсёды карае тых, хто адважыўся памуціць яго чыстыя воды. Але ў вашых жылах цячэ наша кроў, i таму я адкрыю вам таямнцу. Калісьці тут, дзе вашы вёслы рассякаюць ваду, стаяў горад Свіцязь. Ім валодаў мой бацька. Аднойчы суседскі князь прыслаў майму бацьку пісьмо. У iм ён пpaciў дапамогі. На яго напалі вopaгi. Бацька сабраў свaix воінаў. А перад паходам прыйшоў да мяне параіцца. Хто абароніць свіцязянскіх жанчын i дзяцей, калі ён не вернецца дамоў? Я супакоіла бацьку, сказала, што мне сніўся Бог. Ён міласэрны i абароніць нас ад бяды.
Бацька рушыу ў паход. Аднак вopaгi разбілі наша войска i падышлі да Свіцязя. Тады ўсе жыхары яго пакляліся: памром, а не здадзімся ў палон! I раптам горад заліло асляпляльнае святло. Мы заплюшчылі вочы i пачалі падаць на зямлю. Але зямля расступілася пад намі, i замест яе нас прыняла вада». Расказаўшы гэта, прыгажуня знікла. I больш яе ўжо ніхто не бачыў.
Той, хто хоць адзін раз ступаў на свіцязянскі бераг, абавязкова вяртаецца сюды. Ён жадае зноў убачыць «зоркі над сабою i зоркі пад сабою, i месяцы два побач з iмi...». Гэтыя радкі Haпicaў славуты паэт Адам Мщкевіч, які нарадзіўся тут, на Навагрудчыне. Ён з любоўю ў сэрцы слухаў народныя песні i казкі, мясцовыя паданні. I прысвяціў сваім родным мясцінам, возеру Свіцязь, нямала вершаў.
Азерны краявід